Максіміліян Аляксандравіч Валошын
Максіміліян Аляксандравіч Валошын | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 16 (28) мая 1877[1][2] ці 28 мая 1877[3][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 жніўня 1932[1][3][…] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Margarita Woloschin[d] і Maria Zabolotskaya[d] |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мастак, паэт, пісьменнік, літаратурны крытык, перакладчык, эсэіст, журналіст, брэцёр, бібліяфіл |
Кірунак | сімвалізм і акмеізм[4] |
Жанр | паэзія |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Максіміліян Аляксандравіч Валошын, па нараджэнні Кірыенка-Валошын (16 (28) мая 1877, Кіеў, Расійская імперыя — 11 жніўня 1932, Кактэбель, Крымская АССР, РСФСР, СССР) — рускі паэт, перакладчык, мастак-пейзажыст, мастацкі і літаратурны літаратурны крытык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і юрыста, калежскага саветніка. Неўзабаве па нараджэнні сына адносіны бацькоў разарваліся, Максіміліян застаўся з маці, Аленай Атабальдаўнай (па нараджэнні Глазер, 1850—1923), да канца яе жыцця паміж маці і сынам трымаліся роднасныя і творчыя адносіны. Бацька памёр у 1881 годзе.
Ранняе дзяцінства прайшло ў Таганрозе і Севастопалі. Сярэднюю адукацыю пачаў у 1-й Маскоўскай гімназіі. Калі Максіміліян з маці пераехаў у Кактэбель у 1893 годзе, то пайшоў у Феадасійскую гімназію (будынак захаваўся, цяпер у ім Феадасійскі дзяржаўны фінансава-эканамічны інстытут (ФДФЭІ)).
У 1897—1899 гадах Максіміліян вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, быў адлічаны «за ўдзел у беспарадках» з правам аднаўлення, але працягваць навучанне не стаў, заняўся самаадукацыяй. У 1900-х гадах шмат падарожнічаў, займаўся ў бібліятэках Еўропы, слухаў лекцыі ў Сарбоне. У Парыжы браў урокі малявання і гравюры ў мастачкі Лізаветы Круглікавай.
Вярнуўся ў пачатку 1903 года ў Маскву, зблізіўся з рускімі сімвалістамі; пачынае актыўна публікавацца. З гэтага часу жыў напераменку то ў Расіі, то ў Парыжы, рабіў шмат для збліжэння рускага і французскага мастацтва; з 1904 года з Парыжа рэгулярна пасылае карэспандэнцыі для газеты «Русь» і часопіса «Весы», піша пра Расію для французскай прэсы.
Пасля рэвалюцыі Максіміліян Валошын жыў у Кактэбелі, у доме, пабудаваным у 1903—1913 гадах яго маці. Тут ён стварыў мноства акварэляў, якія склалі яго «Кактэбельскую сюіту».
У гады Грамадзянскай вайны паэт спрабаваў зменшыць варожасць, ратуючы ў сваім доме спачатку чырвоных ад белых, затым, пасля перамены ўлады, — белых ад чырвоных. Ліст, накіраваны Валошыным у абарону арыштаванага белымі Восіпа Мандэльштама, вельмі імаверна, выратаваў таго ад расстрэлу.
У 1924 годзе з адабрэння Наркамасветы Валошын ператварае свой дом у Кактэбелі ў бясплатны дом творчасці (пасля — Дом творчасці Літфонду СССР).
9 сакавіка 1927 года зарэгістраваны шлюб Максіміліяна Валошына з Марыяй Сцяпанаўнай Забалоцкай (1887—1976), яна падзяліла з ім цяжкія 1922—1932 гады і была апорай. Пасля смерці паэта яна здолела захаваць яго творчую спадчыну і сам «Дом паэта».
Валошын памёр пасля другога інсульту 11 жніўня 1932 года ў Кактэбелі і пахаваны на гары Кучук-Янышар паблізу Кактэбеля. Свой дом Валошын завяшчаў Саюзу пісьменнікаў.
Зноскі
- ↑ а б в г д Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1.
- ↑ а б Волошин Максимилиан Александрович // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
- ↑ а б ВОЛОШИН Максимилиан Александрович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 419–423. — ISBN 5-94848-245-6
- ↑ Енциклопедія сучасної України — Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2001. — ISBN 966-02-2075-8
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Максіміліян Аляксандравіч Валошын
- Нарадзіліся 28 мая
- Нарадзіліся ў 1877 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеве
- Памерлі 11 жніўня
- Памерлі ў 1932 годзе
- Пахаваныя ва Украіне
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта МДУ
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Памерлі ў Кактэбелі
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Расіі
- Паэты СССР
- Паэты Крыма
- Паэты XX стагоддзя
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі XX стагоддзя
- Перакладчыкі Расіі
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі паэзіі на рускую мову
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі Крыма
- Мастакі Расіі
- Мастакі СССР
- Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
- Літаратурныя крытыкі Расіі
- Літаратурныя крытыкі СССР
- Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя
- Рускамоўныя паэты
- Мастацкія крытыкі Расіі
- Мастацкія крытыкі СССР
- Эсэісты Расіі
- Дуэлянты
- Масоны ВЛФ
- Памерлі ад інсульту
- Антрапасофія